Буйны град накрыў Беларусь
- 7.05.2026, 20:51
Фотафакт.
Месцамі ў Беларусі прайшоў буйны град. Яго зафіксавалі, у прыватнасці, у Маладзечанскім і Лагойскім раёнах.
У Маладзечне 7 мая сыпаў град дыяметрам з капейкавую манету. Зялёныя газоны раптам сталі белымі. Чарназём у вулічных вазонах таксама пабялеў, піша kraj.by.
Праўда, пры вулічнай тэмпературы каля плюс 20 градусаў градыны на вачах ператвараліся ў ваду.
Разгул стыхіі зафіксавалі на фота і ў Крайску на поўначы Лагойскага раёна.
Свежыя фота і відэа з градам у сваіх сацсетках апублікаваў і блогер «Мерзкий Кокобай», праўда, не пазначыўшы рэгіёна.