BE RU EN

У Зяленскага адрэагавалі на ультыматум РФ і ўказалі на важны момант

  • 7.05.2026, 21:07

Ушакоў у сваёй заяве прагаварыўся пра сапраўдныя планы РФ.

Новы ультыматум Расіі адносна мірных перамоваў з Украінай і ЗША паказвае, што ў Крамлі не плануюць заканчваць вайну нават у выпадку кантролю над Данбасам.

Пра гэта РБК-Украіна паведаміла крыніца ў камандзе прэзідэнта Украіны.

Каментуючы заяву памочніка кіраўніка Крамля Юрыя Ушакова, суразмоўца выдання адзначыў, што ў кантэксце перамоваў меркаванне Масквы не мае значэння. Мае значэнне меркаванне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Вашынгтона, якія, як і ўкраінцы, лічаць, што вайну трэба заканчваць і шукаць годны фармат у межах дыпламатыі.

Таксама крыніца звярнула ўвагу на словы Ушакова пра тое, што пасля вываду з Данбаса ўкраінскіх вайскоўцаў баявыя дзеянні толькі «прыпыняцца».

«Гэта ён ляпнуў дакладна тое, што яны збіраюцца рабіць і пра што мы казалі партнёрам увесь гэты час: яны хочуць Данбас, але не хочуць спыняць вайну нават пасля гэтага. То-бок іх план - проста атрымаць плацдарм», - дадаў ён.

Апошнія навіны