BE RU EN

Для замежных добраахвотнікаў спрасцілі правілы знаходжання ва Украіне

  • 7.05.2026, 21:43

Цяпер у Сілах абароны Украіны служаць каля 20 тысяч іншаземцаў.

Ва Украіне Кабінет Міністраў абнавіў правілы знаходжання ў краіне і парадак афармлення дакументаў для іншаземцаў, якія далучыліся да абароны Украіны або плануюць гэта зрабіць. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Ён адзначыў, што новай пастановай вызначана дакладная і зразумелая працэдура афармлення віду на часовае пражыванне для тых, хто ўжо праходзіць службу ў Нацыянальнай гвардыі, Узброеных сілах або Дзяржаўнай спецыяльнай службе транспарту.

«Для тых, хто толькі плануе заключыць кантракт, прадугледжана магчымасць легальна заставацца ва Украіне нават у выпадках, калі дакументы пратэрмінаваныя або іх немагчыма абнавіць па аб'ектыўных прычынах, у прыватнасці, калі для гэтага трэба звяртацца да дзяржавы-агрэсара», — расказаў Кліменка.

Акрамя таго, скасоўваецца абавязак дэклараваць месца жыхарства, бо «іх адрас сёння — там, дзе яны выконваюць баявыя задачы».

Апошнія навіны