Мадрыдскі «Рэал» рыхтуе афіцыйную заяву наконт бойкі паміж Вальвердэ і Чуамені
- 7.05.2026, 22:21
Бойка паміж гульцамі футбольнага клуба адбылася на трэніроўцы.
Мадрыдскі «Рэал» рыхтуе афіцыйную заяву наконт бойкі, што адбылася паміж палуабаронцамі Фэдэрыкам Вальвердэ і Арэльенам Чуамені на сённяшняй трэніроўцы.
Пра гэта паведамляе журналіст Фабрыцыё Рамана на сваім канале YouTube, перадае «Чэмпіянат».
Прэзідэнт клуба Фларэнціна Пэрэс асабіста ўмяшаўся ў сітуацыю і непасрэдна пагаварыў з Вальвердэ і Чуамені. Падкрэсліваецца, што «Рэал» абавязкова прыме дысцыплінарныя меры ў дачыненні да абодвух футбалістаў.
Раней СМІ паведамлялі, што ў выніку бойкі паміж Вальвердэ і Чуамені ў распранальні «Рэала» ўругвайскі футбаліст атрымаў рассячэнне галавы.