Беспілотнікі ЗСУ масава атакавалі Расію: гарыць НПЗ і прадпрыемства
- 8.05.2026, 7:35
Прылёты зафіксаваныя ў Яраслаўлі і Растове.
У ноч на пятніцу, 8 мая, Расію атакавалі беспілотнікі. Паведамляецца пра маштабныя пажары на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Яраслаўлі і на прадпрыемстве ў Растове, піша New Voice.
Як піша Telegram-канал Exilenova+, у Яраслаўлі беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод «Ярославнефтеоргсинтез».
На месцы ўдару ўспыхнуў маштабны пажар.
У Растове паведамляецца пра ўдар па прадпрыемстве «Ростовагропромзапчасть».
Там таксама зафіксаваны маштабны пажар.
Афіцыйных заяваў ад прадстаўнікоў мясцовых уладаў пра наступствы атак пакуль няма.
Акрамя таго, паведамляецца пра выбухі ў Маскоўскай вобласці. Раней мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што расійская СПА нібыта па меншай меры 20 дронаў, якія рухаліся ў бок сталіцы краіны-агрэсара.