BE RU EN

Масквіч паказаў відэа з Чырвонай плошчы і расказаў пра дрэнны знак у небе

  • 8.05.2026, 7:44

Працуюць СПА?

Падрыхтоўка да ваеннага параду 9 мая ў Маскве праходзіць на фоне ўзмоцненых мер бяспекі і паведамленняў пра атакі беспілотнікаў. У сацсетках распаўсюдзілася відэа з Чырвонай плошчы, дзе аўтар паказвае месцы, падрыхтаваныя для Уладзіміра Пуціна і запрошаных гасцей, піша «Диалог».

У канцы роліка мужчына звяртае ўвагу на неба над расійскай сталіцай, дзе бачныя сляды, што нагадваюць працу сістэм СПА.

«О, цуд! Глядзіце, нядобрыя сляды на небе», — кажа аўтар відэа.

Нагадаем, 7 мая Масква і Падмаскоўе пацярпелі ад атакі беспілотнікаў. Расійскія ўлады заяўлялі пра больш як паўсотні нібыта збітых дронаў на падлёце да сталіцы. Паводле паведамленняў расійскіх СМІ, гэтая атака стала найбуйнейшай для Масквы з сярэдзіны сакавіка.

Апошнія навіны