BE RU EN

Польшча і Літва адпрацавалі план «Орша»

  • 8.05.2026, 8:01

Яго назвалі ў гонар бітвы пад беларускім горадам.

Вайскоўцы Літвы і Польшчы правялі сумесныя вучэнні па абароне Сувалкскага калідора — стратэгічнага ўчастка на мяжы Літвы, Польшчы і Беларусі. Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Літвы, манеўры былі прысвечаныя адпрацоўцы дзеянняў у выпадку магчымых пагроз у рэгіёне.

План абароны атрымаў назву «Орша» — у гонар Аршанскай бітвы 1514 года, у якой аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага атрымалі перамогу над маскоўскім войскам.

Вучэнні «Храбры грыфон — 26» праходзілі з 30 красавіка па 7 мая. За імі назіралі прэзідэнты Літвы і Польшчы — Гітанас Наўседа і Кароль Навроцкі.

Каментуючы манеўры, літоўскі лідар заявіў, што, як і ў часы Аршанскай бітвы, літоўскія і польскія вайскоўцы гатовыя сумесна супрацьстаяць пагрозам з усходняга накірунку.

Апошнія навіны