BE RU EN

У Маладзечне грузавік па дарозе паразгубляў свіныя тушы

  • 8.05.2026, 8:35

Вадзіцелі паспелі затармазіць.

У Маладзечне свіныя тушы выпалі з грузавіка проста на дарогу, паведаміў kraj.by.

Відэа інцыдэнту апублікавалі ў сеціве відавочцы. У роліку паказалі, як на ажыўленым скрыжаванні ў райцэнтры з грузавіка проста на дарогу выпала купа свіных туш.

Да гэтага грузавік-рэфрыжэратар здзяйсняў паварот з вуліцы Вялікі Гасцінец на вуліцу Міра. Хутчэй за ўсё, падчас павароту заднія дзверы кузава расчыніліся, і некалькі туш выпалі на праезную частку. Вадзіцелі іншых аўто паспелі затармазіць, не здзейсніўшы наезду на нечаканую перашкоду.

Таксама на відэа паказалі, як трое мужчын хутка зноў загрузілі ў грузавік свіныя тушы, што выпалі на асфальт.

Апошнія навіны