BE RU EN

Трамп абвясціў пра трохдзённае перамір’е ў вайне Расіі з Украінай

  • 8.05.2026, 22:16

Яно прадугледжвае спыненне баявых дзеянняў і абмен палоннымі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра трохдзённае перамір’е ў вайне паміж Расіяй і Украінай. Паводле яго слоў, яно будзе доўжыцца 9, 10 і 11 мая.

Пра гэта Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social. «У Расіі адзначаюць Дзень Перамогі, але таксама і ва Украіне, бо яна таксама адыграла важную ролю ў Другой сусветнай вайне», — адзначыў ён.

Гэтае перамір’е будзе прадугледжваць спыненне ўсіх баявых дзеянняў, а таксама абмен тысячай палонных з кожнага боку.

Трамп адзначыў, што такое спыненне агню прапанаваў ён. Прэзідэнт ЗША выказаў падзяку за яго падтрымку расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну і прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

«Спадзяюся, гэта пачатак канца вельмі доўгай, смертаноснай і лютай вайны. Перамовы аб спыненні гэтага вялікага канфлікту, найбуйнейшага з часоў Другой сусветнай вайны, працягваюцца, і мы з кожным днём набліжаемся да рашэння», — заявіў Трамп.

Апошнія навіны