У Беларусі рэзка падскочылі экспартныя пошліны на газ
- 8.05.2026, 21:51
Стаўкі на звадкаваныя вуглевадародныя газы выраслі больш чым у 25 разоў.
У Беларусі выраслі стаўкі экспартных пошлін на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, піша Office Life са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Згодна з дакументам тарыфы на ЗВГ павялічваюцца больш чым у 25 разоў — з 5,2 долараў да 131,6 долараў за тону. Пошліны на этан, бутан і ізабутан таксама выраслі амаль у 26 разоў: цяпер яны складуць 118,4 долараў замест ранейшых 4,6 за тону.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 мая 2026 года.