Новая мода: як беларусы цяпер называюць дзяцей
- 1.06.2026, 8:20
Сярод хлопчыкаў лідзіруюць Міхаіл і Аляксандр.
У Беларусі жыве 1,716 млн дзяцей, што складае амаль пятую частку насельніцтва краіны. Такія даныя да Дня абароны дзяцей апублікаваў Белстат.
Згодна са статыстыкай, сярод непаўналетніх трохі больш хлопчыкаў: на 1000 хлопчыкаў прыпадае 951 дзяўчынка. Большасць дзяцей жыве ў гарадах — 81,4%, тады як у сельскай мясцовасці жывуць 18,6%.
У Белстаце таксама назвалі найбольш папулярныя імёны сярод нованароджаных. У хлопчыкаў лідзіруюць Міхаіл і Аляксандр, за імі ідуць Мацвей і Цімафей.
Сярод дзяўчынак ужо некалькі гадоў запар першае месца захоўвае Софія. У лік самых папулярных імёнаў таксама ўвайшлі Марыя, Ганна і Ева.
Статыстыкі адзначаюць, што бацькі ўсё часцей выбіраюць для дзяцей традыцыйныя і добра знаёмыя імёны.