BE RU EN

Мінчанін страціў грошы пасля паведамлення ад «Белпошты»

  • 1.06.2026, 10:20

Што адбылося?

30-гадовы мінчанін стаў ахвярай тэлефонных махляроў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У месэнджары мужчыну патэлефанаваў нібыта супрацоўнік «Белпошты». Зламыснік паведаміў пра паступленне на ягонае імя паштовага адпраўлення, для атрымання якога патрабавалася пацвердзіць асобу, прадыктаваўшы код з СМС-паведамлення. Паколькі мінчанін сапраўды чакаў пасылку, ён перадаў суразмоўцу канфідэнцыйную інфармацыю.

Праз нейкі час з мужчынам звязаўся самазванец, які прадставіўся праваахоўнікам, і заявіў, што персанальныя даныя мінчаніна скампраметаваныя, а ашуканцы атрымалі доступ да яго банкаўскіх актываў.

Каб «выратаваць» зберажэнні і пазбегнуць крымінальнай адказнасці, мінчанін перавёў 7000 рублёў на «бяспечны рахунак».

Дарэчы, знаходзячыся ў банку, ён звярнуў увагу на прафілактычны буклет. Апісанне махлярскай схемы ў брашуры цалкам супала з яго сітуацыяй — мінчанін зразумеў, што стаў ахвярай падману, і звярнуўся ў міліцыю.

Узбуджана крымінальная справа па факце махлярства.

Апошнія навіны