FT: «Ценявы флот» РФ можа прывесці да маштабнай экалагічнай катастрофы
- 1.06.2026, 10:22
Больш за палову расійскіх танкераў знаходзяцца ў небяспечным тэхнічным стане.
Больш за палову танкераў «ценявога флоту» краіны-агрэсара Расіі могуць знаходзіцца ў небяспечным тэхнічным стане і прадстаўляць пагрозу сур'ёзнай экалагічнай катастрофы. Пра гэта 31 мая паведаміла Financial Times.
Генеральны дырэктар GMS Partnership Аніл Шарма у каментарыі FT заявіў, што ў хуткім часе можа адбыцца буйное нафтавае забруджванне, падобнае да аварыі 1979 года, калі сутыкнуліся SS Atlantic Empress і Aegean Captain, у выніку чаго ў мора вылілася больш за 2 млн барэляў нафты.
На яго думку, не менш як трэць суднаў варта ўтылізаваць,
Паводле дадзеных брокера Clarksons, у «ценявым флоце» налічваецца каля 1,8 тыс. суднаў, з якіх прыблізна 1,5 тыс. — нафтавыя. Большасць з іх старэйшыя за 20 гадоў.
Уладальнікі суднаў, якія падпадаюць пад санкцыі, спрабуюць максімальна падоўжыць тэрмін іх эксплуатацыі з-за прыбытковасці гандлю нафтай на фоне крызісу ў Персідскім заліве, тлумачыць FT.
Кіраўнік суднаходнай кампаніі CMB Tech Аляксандр Саверыс распавёў, што гэтыя судны часта не застрахаваныя. Таксама яны дрэнна абслугоўваюцца, а на борце — некваліфікаваны экіпаж.
Паводле яго слоў, катастрофа «рана ці позна адбудзецца».
Саверыс дадаў, што «гэта бомба запаволенага дзеяння».