ЗСУ «пераразаюць» Крым
- 1.06.2026, 11:31
Акупанты пойдуць на «жэст добрай волі».
Сілы абароны Украіны пачалі наносіць удары па расійскай лагістыцы на глыбіню да 200 кіламетраў, што істотна ўплывае на сітуацыю на фронце. Пры гэтым, як адзначыў ветэран расійска-ўкраінскай вайны, былы камандзір роты батальёна «Айдар» і дырэктар Нацыянальнага антарктычнага навуковага цэнтра Яўген Дзікі, гэта аказвае і стратэгічны ўплыў, асабліва на паўднёвым кірунку.
Паводле яго слоў, пашырэнне зоны паражэння да 200 кіламетраў фактычна дазваляе «перарэзаць» Крым ад мацерыковай часткі.
Ён таксама адзначыў, што частка паромнай пераправы ў Керчанскай пратоцы выведзеная з ладу, што дадаткова абмяжоўвае альтэрнатыўныя маршруты забеспячэння. У выніку, паводле яго ацэнкі, прыазоўскі сухапутны калідор застаецца адным з ключавых шляхоў забеспячэння акупаванага Крыму.
«Выявілася, што гэтым перакрыццём зоны мідлстрайкаў, гэтай 200-кіламетровай зонай паражэння, мы такім чынам адразаем Крым ад мацерыка. Гэта тое, чаго нам не ўдалося дасягнуць на папярэднім этапе вайны», — сказаў Дзікі ў эфіры Radio NV.
Ён нагадаў, што раней такіх магчымасцяў не было, паколькі далёкасць дзеяння артылерыі абмяжоўвалася прыкладна 40 кіламетрамі, і расійскі бок скарыстаўся гэтым, развіваючы сухапутную інфраструктуру, уключна з чыгуначнымі і аўтамабільнымі маршрутамі ўздоўж Азоўскага мора.
Дзікі падкрэсліў, што ключавое значэнне для Крыму мае менавіта сухапутнае злучэнне, бо Крымскі мост, нават функцыянуючы, мае абмежаваную прапускную здольнасць і застаецца ўразлівым для удараў. Паводле яго слоў, пасля ўкраінскіх атак яго магчымасці значна знізіліся, асабліва ў частцы перавозкі паліва.
Ён таксама адзначыў, што частка паромнай пераправы ў Керчанскай пратоцы выведзеная з ладу, што дадаткова абмяжоўвае альтэрнатыўныя маршруты забеспячэння. У выніку, паводле яго ацэнкі, прыазоўскі сухапутны калідор застаецца адным з ключавых шляхоў забеспячэння акупаванага Крыму.