«Вау, якая яна яскравая!»
- 1.06.2026, 14:06
Беларусы дзеляцца здымкамі незвычайных вясёлак пасля апошніх вясновых дажджоў.
Карыстальнік Threads з нікам tsymbal_photo спыніў аўтамабіль і выйшаў з яго дзеля прыгожага здымка. Яго ўразіла падвойная вясёлка пасля ўчорашняга дажджу.
«Я быў адзіным, хто спыніўся і выйшаў з машыны, астатнія проста ехалі. Не дарэмна атрымалася? Знята на тэлефон», — напісаў ён пад апублікаванымі фота.
У адказ многія іншыя карыстальнікі сацсеткі падзяліліся сваімі здымкамі і ўражаннямі, адзначыў сайт Charter97.org
«Шалёна прыгожа! Атрымалася праехаць пад вясёлкай?» — спытаў адзін з іх.
«Вау, якая яна яскравая», — напісаў яшчэ адзін каментатар пад допісам.
«Жадаю вам не страціць гэтую здольнасць заўважаць прыгожае!» — звярнулася да аўтара здымка яго падпісчыца.