«Накрычалі і прадалі булку з цвіллю»
- 1.06.2026, 14:25
Мінчанка паскардзілася ў сацсетцы на сталічны KFC.
Карыстальніца Threads Арына паскардзілася на мінскі рэстаран KFC на фудкорце ў гандлёвым цэнтры Green City. У допісе яна не толькі адзначыла неякасную ежу, але і хамства работнікаў рэстарана.
Дзяўчына распавяла, што супрацоўнікі фастфуда размаўлялі з ёй груба, крычалі і не хацелі прадаваць комба «6 за 6,90». Калі ж замову ўдалося зрабіць, дзяўчына ўбачыла на булцы лонгера цвіль, што яна ўспрыняла як своеасаблівую помсту кліентцы з боку супрацоўнікаў установы.
У каментарыях карыстальнікі таксама скардзіліся на хамства супрацоўнікаў і адзначылі Арыне, што акцыя скончылася яшчэ напрыканцы мая, на што дзяўчына адказала, што канфлікт пачаўся пасля аплаты замовы: нібыта супрацоўнікі правялі плацеж, пасля чаго загаварылі пра тое, што акцыя скончылася.
«Там пастаянна нейкая жэсць. Тры гады туды не ходзім.»
«Яксьці зайшлі туды са Жданавічаў з дачкой. Лепш бы гэтага не рабілі.»
«Трэба напісаць у санстанцыю.»
Раней сталічны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі часова закрыў рэстаран KFC у гандлёвым цэнтры Dana Mall пасля публікацыі ў Threads з фотадаказамі беспарадку і антысанітарыі на кухні пункта хуткага харчавання.