BE RU EN

У Наваполацку пасля сутыкнення з Mercedes перакулілася «хуткая»

  • 1.06.2026, 15:00

Прычыны аварыі ўстанаўліваюцца.

У Наваполацку адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіля хуткай дапамогі, паведамілі ў абласной ДАІ.

Падзея адбылася 1 чэрвеня каля 11.00 на перакрыжаванні вуліц Маладзёжнай і Калініна. Паводле даных інспектараў, «хуткая» рухалася з уключанымі праблісковымі маячкамі сіняга колеру і гукавой сігналізацыяй і сутыкнулася з Mercedes. Ад удару спецаўтамабіль перакуліўся на бок.

У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, людзі не пацярпелі.

Прычыны і абставіны аварыі ўстанаўліваюцца.

Апошнія навіны