BE RU EN

Якія фразы выдаюць беларусаў

  • 1.06.2026, 15:25

Пра нашыя «фішкі».

Карыстальніца Threads пад нікам love_my_mori падзелілася сваімі назіраннямі пра незвычайныя фразы і словы, якія нашыя суайчыннікі ўжываюць, нават калі гавораць па-руску.

«Беларусы не кажуць «Как дела?». Беларусы кажуць: «Ну шо ты там?». Звярталі ўвагу? Напішыце што-небудзь, каб зразумеў толькі беларус», звярнулася яна да сваіх падпісчыкаў.

У адказ дзяўчына атрымала больш за 500 каментарыяў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:

— «Дай буську». Большасць расіян не ведае, што гэта значыць.

— Мы не выходзім на вуліцу, мы ідзём у горад.

— «Хавайся ў бульбу» — маё любімае.

— «А сколько это в долларах?»

— «Ссобойка». Нядаўна даведалася, што толькі мы ведаем, што гэта.

— Муж мяне заўсёды кліча «жонка» і «изыйди».

— Дэвальвацыі дакладна не будзе.

— Я расіянка, жыву ў Беларусі 37 гадоў. Прыехала мая мама да нас у госці, і мой сын, яе ўнук, доўга ёй расказваў, як ён збіраў камод, і адна шуфлядка ніяк не зварухвалася. Бабуля слухала, слухала, а потым кажа: «ды што гэта за мэбля ў вас такая? З нейкімі там шуфлямі?!»

— У нас у Радошкавічах, калі тэлефануюць, пытаюцца: «дзе ты ёсць?».

— З голай ж…й скакаць у крапіву.

— Жыроўка.

— «Цырк на дроце».

— «Абыякава».

— «Факт».

Апошнія навіны