BE RU EN

Па Маладзечне бегаў жвавы лось

  • 1.06.2026, 15:54

Кадры ад відавочцаў з'явіліся ў сеціве.

У Маладзечне быў заўважаны лось. Кадры ад відавочцаў у Threads апублікаваў molodechno.today.

Жывёла бегала па горадзе ў раёне ГЦ «Модуль» і, магчыма, была напалоханая. Бачна, як лось прабягае міма аўтамыйкі і ўпіраецца ў агароджу.

Хутчэй за ўсё, ён імкнуўся назад, у лясныя прасторы.

Увогуле, дзікія жывёлы, што забрыдаюць у беларускія гарады, ужо не рэдкасць.

Апошнія навіны