BE RU EN

«Перадайце, што ў нас так не паркуюцца»

  • 1.06.2026, 17:16

У Мінску абурыліся «Гелендвагенам» на казахстанскіх нумарах.

«Паважаныя казахі, хто гасцюе ў Мінску, перадайце, калі ласка, што ў нас так не паркуюцца», — так падпісала сваё фота карыстальніца Threads. На здымку — «Гелендваген» з казахстанскімі нумарамі, які прыпаркаваны проста на тратуары, піша Onlíner.

Страсці разгарэліся каля вядомай мінчукам крамы «Акадэмкніга», што знаходзіцца паблізу станцыі метро «Акадэмія навук». І даволі складана заехаць у гэта месца выпадкова, звярнуўшы не туды: трэба заязджаць на тратуар проста на пешаходным пераходзе.

— Там была мадам за стырном, яна потым паехала яшчэ далей па тратуары, — пракаментаваў пост хтосьці з карыстальнікаў.

Апошнія навіны