BE RU EN

Абітурыенты змогуць прасцей даведацца вынікі тэставання

  • 1.06.2026, 19:06

Паведамленні зрабілі бясплатнымі.

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў будзе рассылаць вынікі цэнтралізаванага экзамену з дапамогай СМС. Паведамленне прыйдзе на нумар, пазначаны пры рэгістрацыі, паведамілі ў РІКВ.

Як заяўляюць, РІКВ зрабіў працэс чакання вынікаў «максімальна простым і бясплатным».

«Як толькі ваш вынік па ЦЭ будзе гатовы, на нумар мабільнага тэлефона прыйдзе аўтаматычнае СМС-апавяшчэнне. Ніякіх лішніх дзеянняў. Проста адкрываеце паведамленне і бачыце балы», — расказалі ў РІКВ.

Адзначым, раней такая паслуга была платнай.

СМС-апавяшчэнне прыйдзе на нумар тэлефона, які быў пазначаны пры рэгістрацыі на ЦЭ.

Акрамя таго, у РІКВ адзначылі, што 2 і 5 чэрвеня — асноўныя дні правядзення ЦТ. У сувязі з гэтым нагадалі, што бланк адказаў — гэта не месца для самавыяўлення праз гумар:

«Калі захочацца напісаць нешта „для смеху“ або пару моцных слоў — узгадайце, колькі сіл вы ўклалі ў падрыхтоўку. Адзін дурны росчырк — і бланк не пройдзе апрацоўку. Вынік — нуль».

Апошнія навіны