ЗСУ атрымалі новы «разбуральнік бункераў» для дронаў
- 12.06.2026, 22:56
Боепрыпас з затрымкай выбуху здольны паражаць мэты пад зямлёй.
Украінскія вайскоўцы пачалі выкарыстоўваць новы тып боепрыпасаў для цяжкіх беспілотнікаў, які ўжо выклікаў непакой сярод расійскіх ваенных блогераў. Як піша (Forbes Як адзначае Forbes, тыповыя палявыя сховішчы часта маюць перакрыцце з бервёнаў, засыпаных слоем зямлі для абароны ад аскепкаў і ўдарнай хвалі. Новы боепрыпас здольны прайсці скрозь зямны слой і ўзарвацца ўжо пад паверхняй, бо мае падрыўнік з затрымкай.
Адна з галоўных прычын цікавасці да новай зброі — яе патэнцыйная здольнасць пераадольваць распаўсюджаныя сродкі абароны ад беспілотнікаў, разлічаныя перш за ўсё на абарону ад FPV-дронаў і звычайных лёгкіх «скідаў». Новыя пранікальныя бомбы могуць зрабіць іх менш эфектыўнымі.
Акрамя таго, сучасныя цяжкія беспілотнікі выкарыстоўваюць сістэмы дакладнага навядзення, якія дазваляюць скідваць боепрыпасы нават па рухомых мэтах. Гэта можа ўскладніць абарону аб’ектаў з дапамогай звычайных сетак або металічных экранаў.
«Гэта выклікае асаблівую занепакоенасць у расіян, паколькі Украіна мае вырашальную перавагу ў цяжкіх бамбавіках. З якойсьці прычыны Расіі пакуль не ўдалося разгарнуць уласныя цяжкія бамбавікі-дроны ў буйных маштабах, таму ў яе няма адказу на ўкраінскія распрацоўкі. Кожны расійскі бліндаж і дарога цяпер знаходзяцца пад пагрозай з боку гэтага таннага разбуральніка бункераў», — рэзюмуе аўтар публікацыі.
Паводле слоў аўтара матэрыялу, у апошнія месяцы расійская армія актыўна прыстасоўвалася да пагрозы з боку ўкраінскіх беспілотнікаў. Вайскоўцы будавалі сховішчы, хаваліся ў бліндажах, а дарогі і важныя аб’екты накрывалі сеткамі, металічнымі клеткамі і ахоўнымі канструкцыямі. Аднак новы боепрыпас, здаецца, здольны абыходзіць значную частку такіх сродкаў абароны.
Украінская распрацоўка, хоць і выглядае даволі проста, дэманструе ўражальную эфектыўнасць. Бомба мае трывалую завостраную насавую частку для пранікнення ў грунт, падоўжаную канструкцыю для канцэнтрацыі ўдарнай сілы і падрыўнік з затрымкай, які спрацоўвае ўжо пасля пранікнення ўнутр укрыцця.
Аўтар звяртае ўвагу, што наканечнік вельмі падобны на прамысловыя мацаванні для слупоў плота, але, верагодна, быў істотна дапрацаваны ўручную. Паводле яго ацэнак, боепрыпас масай каля 11 кг пры скідванні з вышыні некалькіх дзесяткаў або сотняў метраў можа прабіць прыкладна 30 сантыметраў шчыльнай глебы або больш за метр мяклай зямлі.
Як адзначае Forbes, тыповыя палявыя сховішчы часта маюць перакрыцце з бервёнаў, засыпаных слоем зямлі для абароны ад аскепкаў і ўдарнай хвалі. Новы боепрыпас здольны прайсці скрозь зямны слой і ўзарвацца ўжо пад паверхняй, бо мае падрыўнік з затрымкай.