BE RU EN

Новая атака: разбураныя масты каля Чангару

  • 13.06.2026, 18:32

Рух на стратэгічным для РФ накірунку перакрыты.

Мосты у накірунку Чангару чарговы раз былі атакаваныя. Рух у бок аўтамабільнага пункта пропуску «Джанкой» на часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці перакрыты.

У ноч на суботу, 13 чэрвеня, былі атакаваныя масты на часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці. Пра гэта заявіў прызначаны акупантамі т.зв. «губернатар» Уладзімір Сальда.

Па яго словах, пасля ўдару па мастах рух у бок АПП «Джанкой» перакрыты.

Акрамя таго, пашкоджанні атрымаў мост, які злучае акупаваны Генічэск з Арабатскай стралой. Рух на гэтым аб'екце запушчаны ў рэверсіўным рэжыме.

Пазней Сальда ўдакладніў, што ў раёне Чангару быў пашкоджаны чыгуначны мост, а на аўтадарозе Генічэск – Стрэлковае пашкоджана маставое палатно праз праліў Прамоіна.

У пабліках расіяне скардзяцца, што Чангар цяпер закрыты для ўсіх відаў транспарту. Лёгкавыя аўтамабілі разварочваюць каля Новаалексееўкі і накіроўваюць у аб'езд праз Армянск.

Украінскае камандаванне інфармацыю пра ўдары па мастах пакуль не каментавала.

Удары па Чангарскім мосце

7 чэрвеня Чангарскі мост, які выкарыстоўваецца расійскімі войскамі для лагістычнай сувязі з акупаваным Крымам, атакавалі беспілотнікі.

9 чэрвеня мост пацярпеў паўторны ўдар. Як паведаміў «губернатар» акупаванай часткі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда, аб'ект зноў быў пашкоджаны, з-за чаго рух транспарту давялося прыпыніць.

Мост атрымаў крытычныя пашкоджанні і стаў цалкам непрыдатны для руху транспарту.

Апошнія навіны