Украінскі дэсант і спецназ правялі спецаперацыю ў Пакроўску
- 13.06.2026, 14:10
Знішчана важная сетка праціўніка.
7-ы корпус Дэсантна-штурмавых войскаў і 4-ы полк Сіл спецыяльных аперацый «Рэйнджары» знішчылі сетку пунктаў узлёту варожых дронаў у Пакроўску Данецкай вобласці.
Як паведамілі у корпусе хуткага рэагавання, у выніку сумесных дзеянняў знішчана шэсць пунктаў узлёту БПЛА вертыкальнага ўзлёту або пасадкі. Сярод лакацый – памяшканні ў раёне гарадскога кафэ, крамы дзіцячых тавараў, бібліятэкі і разбуранага дома ў прыватным сектары.
«Гэтыя месцы праціўнік выкарыстоўваў для выканання баявых вылетаў дронамі і нанесення агнявога паражэння па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў, у прыватнасці па лагістычных шляхах», — патлумачылі вайскоўцы.
У корпусе адзначылі, што мэты Сілы абароны выявілі падчас аналізу дзеянняў праціўніка, а паражэнне кропкава наносілі ўдарнымі дронамі самалётнага тыпу.