У Баранавічах знайшлі яшчэ адзін «балівар»
- 15.06.2026, 10:00
Да мясцовага БПХО далучаць майстэрні па рамонце станкоў.
Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне (БПХО) рашэннем канцэрна «Беллегпрам» прызначана мясцовым «баліваром», якому давядзецца «вынесці» дваіх, піша сайт «Беларусы і рынак».
Да аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў горада далучаецца ўнітарнае прадпрыемства «Механічныя майстэрні». Яно спецыялізуецца, як сказана на афіцыйным сайце, на вырабе і рэстаўрацыі вырабаў і дэталяў машын з металу, рамонце і абслугоўванні абсталявання і сродкаў механізацыі. Яшчэ адзін накірунак — рамонтныя, кузаўныя і электрагазазварачныя працы аўтатранспартнай тэхнікі.
БПХО — як і раней адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Баранавіч і канцэрна «Беллегпрам». Але далёка не самае ўдалое ў фінансавым плане. Як заўважыў партал «Беларусы і рынак», у 2025 годзе тэкстыльшчыкі павялічылі выручку на 11% (да амаль 80 млн рублёў). Але пры гэтым чысты прыбытак аб’яднання скараціўся больш чым у 10 разоў (да каля 1,2 млн рублёў).
Як паказвае беларуская практыка, так любімы беларускімі ўладамі механізм выратавання праблемных прадпрыемстваў праз іх далучэнне да больш-менш паспяховых не вытрымліваюць нават значна больш паспяховыя за БПХО прадпрыемствы.
У 2025 годзе ў страты пайшлі квітнеючыя «Беллакт» і Лідскі малочна-кансервавы камбінат. А адбылося гэта пасля таго, як ім «перадалі» новыя актывы — адпаведна, Гродзенскі кансервавы завод і «Лідаспецаўтатранс».