У падмаскоўным Рэутаве пасля атакі дронаў на адным з прадпрыемстваў узнік пажар
- 15.06.2026, 11:44
Мясцовыя жыхары распавялі, што чулі не менш як чатыры выбухі.
У горадзе Рэутаў у Маскоўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў узнік пажар. Пра гэта паведамляе Astra.
Мясцовыя жыхары распавялі, што чулі не менш як чатыры выбухі і бачылі дым.
Паводле аналізу Astra, пажар узнік на тэрыторыі вытворцы пяльменяў «Мірыталь». Менш чым за 600 метраў ад прадпрыемства знаходзяцца тэрыторыі «НПО машиностроения» і аэракасмічнага факультэта МГТУ імя Н. Э. Баўмана.
Мінабароны РФ паведаміла пра 123 украінскія беспілотнікі, збітыя ў ноч на 15 чэрвеня над Белгародскай, Бранскай, Калужскай, Курскай, Арлоўскай, Растоўскай, Разанскай, Смаленскай, Цвярскай, Тульскай абласцямі, маскоўскім рэгіёнам, Краснадарскім краем, анексаваным Крымам і акваторыямі Азоўскага і Чорнага мораў.