«Аляксей Пратас стаў магутным гульцом, які змяняе ход гульні»
- 15.06.2026, 12:12
У амерыканскай прэсе хваляць беларускага хакеіста.
Беларускі хакеіст Аляксей Пратас даказаў, што яго прарыў па выніковасці ў папярэднім сезоне НХЛ не быў выпадковасцю. Такое меркаванне выказаў журналіст Дом Лушчышын.
— Аляксей Пратас стаў магутным гульцом, які змяняе ход гульні ў фармаце 5 на 5, і даказаў, што яго прарыў у сезоне-2024/25 не быў выпадковасцю, — цытуе Лушчышына belarushockey.com са спасылкай на The Athletic.
У сезоне-2024/25 Пратас усталяваў рэкорд па ачках у НХЛ сярод беларусаў за адзін рэгулярны сезон, набраўшы 66 (30+36) выніковых балаў. Пры гэтым «Вашынгтон» стаў пераможцам рэгулярнага сезону і дайшоў да паўфіналу канферэнцыі ў Кубку Стэнлі. У мінулым чэмпіянаце старэйшы з віцебскіх братоў аформіў 25+27 па «гол+пас», а яго каманда не трапіла ў плэй-оф.