Цана на нафту рэзка абвалілася
- 15.06.2026, 12:16
Прыблізна на $4.
Пасля абвяшчэння прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам аб пагадненні паміж ЗША і Іранам і аб адкрыцці Армузскага праліва, нафта патаннела прыблізна на 4 долары.
Пра гэта сведчыць статыстыка Tradingeconomics.
Так, у панядзелак, 15 чэрвеня, цана на нафту трымаецца на ўзроўні 80,1 долара. Пры гэтым цана эталоннай маркі Brent трымаецца на ўзроўні 83,1 долара за барэль.
У цэлым з мінулага працоўнага дня, пятніцы, цэны ўпалі прыблізна на 4 долары.
Уначы на 15 чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб заключэнні мірнага пагаднення з Іранам і адкрыцці Армузскага праліва.