Камандуючы ВПС Германіі назваў мэты, якія НАТА паразіць у РФ
- 15.06.2026, 13:53
Адказ на агрэсію будзе разгромным.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі Германіі Хольгер Нойманн заявіў, што ў выпадку ўзброенага канфлікту з Расійскай Федэрацыяй сілы НАТА могуць наносіць удары па ваенных аб'ектах на тэрыторыі РФ. У інтэрв'ю The Telegrap ён адзначыў, што магчымымі мэтамі могуць стаць аб'екты ў Калінінградскай вобласці, на Кольскім паўвостраве, у раёне Санкт-Пецярбурга, а таксама ў акваторыі Чорнага мора. Паводле слоў Нойманна, Германія гатовая ўдзельнічаць у баявых дзеяннях «ужо сёння ўначы».
Кіраўнік ВПС закрануў тэму ўсё больш напружаных дыскусій у Еўропе пра тое, ці гатовая яна ўступіць у вайну з Расіяй дзеля абароны меншых саюзнікаў на ўсходнім флангу НАТА.
Эстонія, Латвія і Літва разам з Польшчай у апошнія месяцы сутыкнуліся з эскалацыяй расійскай агрэсіі, уключаючы атакі беспілотнікаў, якія, як баяцца заходнія чыноўнікі, могуць стаць прэлюдыяй да ўварвання.
Любы абарончы адказ НАТА на расійскі напад будзе разгромным, паколькі гэта будзе азначаць «32 супраць X», — заявіў кіраўнік ВПС, маючы на ўвазе 32 ВПС краін Альянсу.