BE RU EN

Расійская разгубленасць

  • Уладзімір Ярмоленка
  • 15.06.2026, 14:42

Манстр дэмаралізуе сам сябе.

Мне зразумела, куды і навошта б'юць украінцы і ў чым тут логіка. Пазбавіць Расію паліва — фізічнага, фінансавага, эканамічнага, ваеннага, экспартнага. Знішчыць энергію, якая сілкуе гэтую вайну. Знішчэнне тут мае канкрэтную мэту, і гэта мэта — аслабленне сіл разбурэння, а значыць, захаванне жыцця.

А куды і навошта б'юць расіяне? Дамы, дзе жывуць людзі? Тысячагадовыя манастыры? Кінастудыі? Музеі? Пасажырскія цягнікі? Пасажырскія аўтобусы?

У гэтай «стратэгіі» ёсць цяга да знішчэння дзеля знішчэння. Смерці дзеля смерці. Танатакратыя — гэта значыць жаданне кіраваць рэальнасцю праз смерць і страх смерці. Ёсць чаканне, што такое масавае насыланне смерці зломіць нас. Але ж не зломіць.

Таму ўсё больш у гэтых ударах я адчуваю разгубленасць. Расіяне былі перакананыя, што ў іх ёсць ключ да Украіны. Ведаюць, дзе нашы слабыя месцы. Ведаюць, дзе наша ўнутранае паліва.

Гэтае «веданне» і ад самага пачатку было ілжывым. Але цяпер яны самі ўсё больш пераконваюцца, што яно ілжывае. «Рускі багатыр» асляп і ўсляпую махае і тыкае сваім мячом, ці тым, што ад яго засталося. Ён працягвае забіваць і забіраць у нас найдаражэйшых — людзей. Але ўсё больш імі кіруюць страх і разгубленасць.

Гэты манстр быў упэўнены, што ён хутка нас дэмаралізуе. Але ўсё больш падобна на тое, што ён дэмаралізуе сам сябе.

Уладзімір Ярмоленка, «Фэйсбук»

Апошнія навіны