Двух топ-менеджараў аднаго з найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў судзілі за хабар
- 15.06.2026, 14:49
Гаворка ідзе пра 500 тысяч рублёў.
У Мінску агучылі прысуд двум намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях аднаго з найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў, якіх судзілі за карупцыю.
У 2012 годзе дзяржаўнае прадпрыемства доўга не аплачвала сыравіну, пастаўленую замежнымі партнёрамі. У сувязі з гэтым да першага абвінавачванага звярнуўся прадстаўнік кантрагента з просьбай разлічыцца з яго прадпрыемствам па-за чаргой. Фігурант, які тады займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара кампаніі, пайшоў насустрач, і на адрас партнёраў пачалі паступаць плацяжы. За аказанне такой дапамогі фігурант запатрабаваў «падзяку» ў памеры 10 тысяч долараў. З 2012 па 2014 год яму перадалі хабараў на 100 тысяч долараў.
У 2017 годзе мужчына звольніўся. На яго пасаду нанялі іншага супрацоўніка. Партнёраў папярэдзілі, што з новым намеснікам генеральнага дырэктара можна працаваць па старой схеме. З 2018 па 2020 год другі фігурант атрымаў хабараў на 200 тысяч долараў.
Суд прызнаў абодвух вінаватымі ў хабарніцтве. Аднаму фігуранту прызначылі сем гадоў пазбаўлення волі, другога адправілі за краты на 12 гадоў, патрабаваўшы выплаціць штраф у памеры 3,5 тысячы базавых велічынь (157,5 тыс. рублёў).
Абвінавачаным таксама забаранілі на пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
«Гэтым жа прысудам асуджаны абвінавачаны, які аказваў кансультацыйныя паслугі замежным кампаніям, і перадаваў у якасці хабару грашовыя сродкі абвінавачаным, што ў розныя перыяды займалі пасаду намесніка генеральнага дырэктара па камердыйных пытаннях», — паведамілі ў Генпракуратуры.
Мужчыну прысудзілі да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.