У Іркуцкай вобласці разбіўся расійскі бамбардзіроўшчык Ту-22М3
- 15.06.2026, 16:30
Відавочцы паведамілі пра велізарны слуп дыму пасля падзення самалёта.
У Іркуцкай вобласці каля Свірска разбіўся расійскі самалёт Ту-22М3, паведамляе Mash.
Па папярэдніх даных экіпажу ўдалося выратавацца. Відавочцы расказалі, што бачылі, як людзі выскочылі з самалёта з парашутамі. Пасля гэтага паветранае судна звалілася на бераг Ангары, над месцам падзення ўзняўся велізарны слуп дыму.
Папярэдняй прычынай крушэння Ту-22М3 называюць адмову рухавікоў.
На борце знаходзіліся камандзір карабля, яго памочнік, штурман-навігатар і штурман-аператар. Паводле слоў жыхароў Свірска, усе яны паспелі пакінуць самалёт з парашутамі.
Відэа з месца крушэння расійскага стратэгічнага бамбардзіроўшчыка Tu-22M3 у Іркуцкай вобласці. pic.twitter.com/xBGkY4wwND
— Exilenova+ (@Exilenova_plus) June 15, 2026
Ту-22М3 — далёкі звышгукавы ракетаносец-бамбардзіроўшчык, які Расія выкарыстоўвае, у тым ліку для ўдараў па Украіне ракетамі Х-22 і Х-32. Такія самалёты ўваходзяць у склад расійскай далёкай авіяцыі.
Страта кожнага такога самалёта балючая для РФ, бо парк Ту-22М3 абмежаваны, а пасля ўкраінскай аперацыі «Павуціна» расійская стратэгічная авіяцыя ўжо пацярпела сур'ёзныя страты.