BE RU EN

ЕС увёў санкцыі супраць беларускай кампаніі

  • 15.06.2026, 17:41

ТАА «Ізавак» абвінавацілі ў падтрымцы ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Пра ўвядзенне санкцый Еўрапейскага саюза ў дачыненні да беларускага ТАА «Ізавак» — за падтрымку ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне — стала вядома з публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕС за 15 чэрвеня, піша «Позірк».

Рада ЕС адзначыла, што гэта беларуская кампанія займаецца распрацоўкай і вытворчасцю абсталявання для вакуумнага напылення, тонкаплёначных тэхналогій, іённых крыніц, тэхналогій распылення і звязанага з імі праграмнага забеспячэння.

Заяўлена, што кампанія ўключаная ў рэестр расійскага ваенна-прамысловага комплексу. У РФ яе інтарэсы прадстаўляе партнёр — ТАА «Інжынірынгавая група», у дачыненні да якой 15 чэрвеня таксама ўведзены санкцыі ЕС.

Паводле звестак Еўрасаюза, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну «Ізавак» і афіляваныя з ёй кампаніі, што ўваходзяць у аднайменную групу, паставілі расійскім падрадчыкам абароннага сектара прадукцыю прыкладна на 200 млн долараў.

Такім чынам, адзначаецца ў публікацыі, «Ізавак» аказвае матэрыяльную падтрымку расійскаму ваенна-прамысловаму комплексу, у тым ліку ўдзельнічаючы ў распрацоўцы, вытворчасці або пастаўках ваеннага абсталявання і тэхналогій.

Апошнія навіны