СМІ: У Белай-Падлясцы забіты расійскі апазіцыйны карыкатурыст
- 15.06.2026, 19:24
Таксіст, які прывёз забойцу на месца здарэння, спрабаваў схавацца ў беларускім консульстве.
У Белай-Падлясцы забіты расійскі апазіцыйны карыкатурыст Сямён С. Забойцаў на месца злачынства прывёз таксіст з Беларусі. Пазней яму пагражалі пісталетам, ён спалохаўся і спрабаваў схавацца ў беларускім консульстве.
Паліцыя паведаміла, што каля 10-й гадзіны раніцы на вуліцы невядомы мужчына адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі па іншым мужчыне. Пацярпелы памёр на месцы. Пошукі злачынца пакуль не далі вынікаў.
Паводле даных @DzikMedia, ахвярай стаў Сямён С. — 44-гадовы расійскі блогер, мастак і сатырык. У 2021 годзе ён эміграваў у Польшчу. Апошнім часам ён ездзіў па Еўропе, высмейваючы Пуціна і яго паплечнікаў.
Таксама Сямён С. удзельнічаў у беларускіх акцыях пратэсту.
Выданне дапускае, што забойства мае палітычны характар.