BE RU EN

Украінскія пілоты МіГ-29 знішчылі пункт базавання расійскіх аператараў БПЛА

  • 15.06.2026, 21:16

Відэа.

Пілоты Паветраных сіл Украіны нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскіх аператараў беспілотнікаў на адным з усходніх напрамкаў фронту.

Экіпажы знішчальнікаў МіГ-29МУ1 нанеслі некалькі удараў высокадакладнымі авіябомбамі AASM HAMMER па будынку, дзе базаваліся расійскія вайскоўцы.

Паводле наяўнай інфармацыі, аб’ект выкарыстоўваўся акупантамі як пункт размяшчэння аператараў БПЛА, якія забяспечвалі вядзенне паветранай разведкі і каардынацыю дзеянняў падраздзяленняў праціўніка.

У выніку дакладных трапленняў будынак быў знішчаны разам з ваеннаслужачымі РФ, якія знаходзіліся ўнутры.

Кадрамі баявой працы ўкраінскай авіяцыі падзяліўся адзін з пілотаў Паветраных сіл у сваім Telegram-канале «Подсолнух».

Апошнія навіны