Ва Украіне ўводзяць у зварот новыя банкноты з лозунгам «Слава Украіне! Героям слава!»
- 15.06.2026, 22:46
Фотафакт.
Нацыянальны банк Украіны з 16 чэрвеня ўводзіць у наяўны зварот мадыфікаваныя банкноты наміналам 100 грыўняў. Пра гэта 15 чэрвеня паведамілі ў Нацбанку Украіны.
У правай верхняй частцы на адваротным баку банкнот размешчаны лозунг «Слава Украіне! Героям слава!».
У НБУ адзначылі, што ўсе астатнія элементы дызайну і абароны гэтых банкнот адпавядаюць банкнотам наміналам 100 грыўняў узору 2014 года.
Грамадзянам не трэба спецыяльна абменьваць старыя банкноты на новыя. Яны застануцца ў звароце як законны плацежны сродак, дадалі ў Нацбанку Украіны.