Трамп распавёў, ці адменяць санкцыі пасля здзелкі з Іранам
- 16.06.2026, 5:44
Усё залежыць ад паводзінаў Тэгерана.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што здзелка з Іранам не прадугледжвае адмену санкцый, але ўсё залежыць ад паводзінаў Тэгерана. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу на саміце G7.
«Не, не прадугледжвае. Гэта хутчэй пытанне паводзінаў. Калі яны будуць рабіць тое, што павінны, тады гэта пачне дзейнічаць», — адказаў Трамп на адпаведнае пытанне.
Трамп таксама заявіў, што Армузскі праліў будзе цалкам адкрыты з 19 чэрвеня ў рамках пагаднення ЗША з Іранам. Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, здзелка ўжо падпісаная, аднак застаюцца нявырашаныя пытанні, уключаючы пазіцыі бакоў па транзіце і паведамленні пра парушэнні перамір'я.
Трамп падкрэсліў, што галоўная мэта пагаднення — недапушчэнне атрымання Іранам ядзернай зброі.