Зяленскі і Трамп абмеркавалі магчымасць саміту з Пуціным у ЗША
- 16.06.2026, 7:44
Прэзідэнт Украіны лічыць, што кіраўніку Крамля будзе складана адмовіць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што абмеркаваў з амерыканскім калегам Дональдам Трампам магчымасць сустрэчы з краінай-агрэсарам Расіяй у ЗША.
Падчас звароту да Міжурадавай канферэнцыі ЕС у панядзелак, 15 чэрвеня, Зяленскі нагадаў, што Украіна прапаноўвала расійскаму дыктатару Пуціну сустрэцца дзе заўгодна, дзе можна прыняць рэальныя рашэнні для завяршэння вайны, але ён гэтага не хоча.
Украіна таксама абмяркоўвала з ЗША і Францыяй магчымасць сустрэчы з РФ на палях саміту G7 пры ўдзеле ўсіх дэмакратычных краін, але дыктатар і гэтага не хоча.
«Учора мы абмеркавалі з прэзідэнтам Трампам, што такую сустрэчу можна было б арганізаваць у ЗША ў фармаце, у якім Пуціну было б значна складаней адмовіць прынамсі Прэзідэнту Трампу. Пабачым, што з гэтага атрымаецца. Калі Расія адмовіцца і ад гэтага шанцу, спатрэбіцца дадатковы ціск», — падкрэсліў ён.
4 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў адкрыты ліст да дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна, у якім заклікаў скончыць вайну «ў фармаце паміж вамі і намі» і прапанаваў асабістую сустрэчу.