«Мадзяр» паабяцаў расіянам «канвеер адплаты»
- 16.06.2026, 8:44
Кіеў адкажа за Лаўру.
Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт Броўдзі з пазыўным «Мадзяр» заявіў, што Украіна адкажа на расійскі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры, аднак гэта будзе не эмацыйная рэакцыя, а частка ўжо дзеючай сістэмы адплаты.
У сваім «Фэйсбуку» ён падкрэсліў, што жыхары Расіі будуць адчуваць наступствы вайны па ўсёй тэрыторыі краіны. Паводле слоў Броўдзі, украінскія Сілы абароны ўжо запусцілі «канвеер адплаты», наносячы ўдары па ваенных і стратэгічных аб’ектах РФ.
На гэтым фоне раніцай 16 чэрвеня з’явіліся паведамленні пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчы завод у Маскве. Паводле звестак СМІ, гэта стала першай падобнай атакай на аб’ект такога ўзроўню ў расійскай сталіцы.
У ноч на 15 чэрвеня расійскія войскі нанеслі масіраваны ўдар па тэрыторыі Украіны. Адна з мэт — Кіеў. У выніку атакі дрон трапіў у Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры. Удар прыйшоўся ў цэнтральную частку даху будынка, пасля чаго пачаўся пажар. Плошча ўзгарання склала каля 800 квадратных метраў.