ISW: У Пуціна дзве мэты
- 16.06.2026, 8:53
Крэмль спрабуе стварыць ілюзію кантролю.
У ноч на 15 чэрвеня расійская тэрарыстычная армія ажыццявіла чарговую серію буйнамаштабных удараў па тэрыторыі Украіны. Масіраванымі абстрэламі дыктатар РФ Уладзімір Пуцін пераследуе дзве галоўныя мэты – зламаць волю ўкраінцаў да супраціву і замаскіраваць уласную слабасць
Пад масіраваны абстрэл ракетамі і беспілотнікамі трапіла грамадзянская інфраструктура ў Кіеве, Дняпры і Харкаве. Пра гэта гаворыцца ў аналітыцы Інстытута вывучэння вайны (ISW).
У выніку атак пацярпела жыллёвая, энергетычная і рэлігійная інфраструктура ўкраінскіх гарадоў. Паводле паведамленняў украінскіх афіцыйных асоб, хваля расійскага тэрору забрала жыцці людзей і прывяла да маштабных разбурэнняў. Па ўсёй Украіне прынамсі 11 чалавек загінулі, яшчэ не менш як 53 атрымалі раненні.
У Кіеве ўдар аказаўся найбольш разбуральным. У сталіцы было як мінімум 5 загінулых і 35 параненых. Таксама зафіксаваныя прыцэльныя ўдары па грамадзянскіх аб’ектах.
Чога дамагаецца Крэмль
Эксперты ISW прааналізавалі матывы Крамля і прыйшлі да высновы, што, арганізуючы масіраваныя ўдары па ўкраінскай сталіцы, Пуцін пераследуе дзве ключавыя мэты.
Крэмль працягвае верыць, што рэгулярны тэрор супраць мірнага насельніцтва і крытычнай інфраструктуры Кіева зможа прымусіць украінскае грамадства і кіраўніцтва краіны пайсці на саступкі.
Таксама Крэмль спрабуе замаскіраваць уласную слабасць. Масіраваныя атакі на Украіну служаць для Пуціна свайго кшталту «дымавою заслонай». Такім чынам расійскі дыктатар спрабуе схаваць няздольнасць арміі РФ забяспечыць бяспеку ўласнай тэрыторыі, у тым ліку і расійскай сталіцы, ад далёкабойных удараў з боку Украіны.
Эксперты ISW рэзюмавалі, што дэманстратыўная жорсткасць удараў па Кіеве прызваная кампенсаваць унутраную ўразлівасць пуцінскага рэжыму і стварыць ілюзію кантролю на фоне відавочных правалаў у абароне самой Расіі.