У Маскве гарыць найбуйнейшы НПЗ
- 16.06.2026, 9:10
Завод акружаны дзясяткамі, а то і сотнямі адзінак сістэм СПА.
Раніцай 16 чэрвеня Маскву атакуюць беспілотнікі. На найбуйнейшым НПЗ горада, размешчаным у раёне Капотня, узнік пажар. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка.
«Масква пад атакай, гарыць маскоўскі НПЗ. Хоць [расійскі дыктатар Уладзімір] Пуцін і сцягнуў амаль усе ключавыя сістэмы СПА і ПРА ў Маскву, гэта не ратуе расіян. Пуцін не з'яўляецца гарантам бяспекі для масквіча», — напісаў ён.
Як адзначае тэлеграм-канал Exilenova+, НПЗ акружаны дзясяткамі, а то і сотнямі адзінак сістэм СПА.