BE RU EN

У Беларусі вяртаюць цягнікі па папулярным у мінчукоў маршруце

  • 17.06.2026, 9:25

Пасля рамонту будуць курсіраваць 20 пар электрычак.

Пасля завяршэння планавага рамонту з 17 чэрвеня цалкам аднаўляецца рух усіх цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск — Беларусь — Мінск. Пра гэта паведаміла БелЖД.

Усяго па маршруце Мінск — Беларусь — Мінск будуць курсіраваць 20 пар цягнікоў гарадскіх ліній.

Таксама аднаўляецца курсіраванне трох пар цягнікоў гарадскіх ліній у зносінах Мінск — Чырвоны Сцяг — Мінск.

Апошнія навіны