BE RU EN

Праўда пра сітуацыю ў арміі РФ выйшла на паверхню

  • 17.06.2026, 10:46

Z-каналы б'юць трывогу.

У расійскім псеўдапатрыятычным сегменце зноў гучаць заявы пра нібыта «катастрафічную сітуацыю». У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра падраздзяленні 29-й арміі Узброеных Сіл РФ. Пра гэта паведамляе ўкраінскі журналіст Дзяніс Казанскі, спасылаючыся на Z-канал War Zone, — піша «Дыялог».

Аўтар апошняга апісвае несуцяшальную для Масквы карціну дэградацыі арміі. Паводле сцверджанняў прапагандыста, у шэрагу брыгад узровень некамплекту можа дасягаць да 60%. Пры гэтым сярод салдат часта фіксуюцца выпадкі злоўжывання алкаголем, марадзёрства і самавольнага пакідання пазіцый.

Z-канал таксама піша пра прымяненне жорсткіх дысцыплінарных мер і нават распраў унутры падраздзяленняў. Канал паведамляе пра факты карупцыі, у тым ліку з гуманітарнай дапамогай, транспартам і выплатамі за загінулых вайскоўцаў.

Акрамя таго, у публікацыі сцвярджаецца, што камандаванне можа завышаць статыстыку баявых вынікаў і ўтойваць рэальныя страты.

Апошнія навіны