У Пуціна «падгарэла»: цікавыя дэталі атакі на Маскоўскі НПЗ
- 17.06.2026, 10:52
Украінскія беспілотнікі ўсё часцей прарываюць СПА сталіцы Расіі.
Прэс-сакратар Украінскай дабраахвотніцкай арміі Сяргей Братчук расказаў 24 Каналу, што, на яго думку, у дыктатара Пуціна дакладна «падгарэла» праз удары па Маскве. Хоць зразумела, што яму не заўсёды дакладваюць пра рэальны стан спраў на фронце і ў тыле.
Паводле слоў Братчука, варта звярнуць увагу на некалькі момантаў. Найперш, украінскія беспілотнікі ўжо рэгулярна атакуюць як нафтагазавыя, так і ваенныя аб’екты на тэрыторыі Расіі. Гэта адбываецца фактычна штодня.
Акрамя таго, украінскія беспілотнікі ўжо здольныя атакаваць аб’екты на тэрыторыі Масквы. Пры гэтым расійская сталіца мае адну з самых шчыльных сістэм СПА ва ўсёй Расіі. Але беспілотнікі ўсё адно прарываюцца праз яе.
«І масквічы, і санкт-пецярбуржцы павінны зразумець, што вайна не дзесьці далёка. Яна б’е і па іх камфортных умовах жыцця. Спадзяюся, што такіх удараў будзе больш», — падкрэсліў Братчук.
Дадамо, што Маскоўскі НПЗ прыпыніў працу пасля ўдару украінскіх беспілотнікаў. Яны паразілі ўстаноўку, якая ажыццяўляе першасную перапрацоўку нафты. Вядома, што гэты нафтаперапрацоўчы завод з’яўляецца адным з ключавых у забеспячэнні палівам сталіцы Расіі.