BE RU EN

Спартыўны дурдом ад Лукашэнкі

  • 17.06.2026, 14:23

Уладца сваімі прэтэнзіямі ў адрас чыноўнікаў давёў сітуацыю да абсурду.

Зносіны уладцы з чыноўнікамі ў Палацы Незалежнасці 16 чэрвеня у чарговы раз пацвердзілі: пазітыўных змен пры Лукашэнку беларускі спорт не чакае, піша «Салідарнасць».

Неаднаразова цягам нарады ўладца сваімі прэтэнзіямі ў адрас іншых даводзіў сітуацыю да абсурду. Прыклады? Калі ласка.

«Патрэбны вынік! Няма выніку — няма руху — няма працы!» — заявіў Лукашэнка ў сітуацыі, калі праз яго дзеянні беларускія спартсмены адхілены ад выступленняў у міжнародных спаборніцтвах па многіх відах спорту.

«Пара пачынаць працаваць», — звярнуўся Лукашэнка да міністра спорту Сяргея Кавальчука, які займае высокую пасаду рэкордныя 8 гадоў — з вясны 2018 года.

«Калі футбалісты будуць гуляць так, як у нас хакеісты гуляюць, я з вялікім задавальненнем буду надаваць увагу і футболу», — заявіў Лукашэнка.

Проста нагадаем, што апошні раз зборная па хакеі выступала на чэмпіянаце свету ў 2021-м і заняла тады апошняе месца ў групе. А што да выступлення мінскага «Дынама» ў расійскай Кантынентальнай хакейнай лізе, Лукашэнка на той жа нарадзе адзначыў: «Дзе нашы людзі? Чаму не бачаць тое, што ў нас аж палова каманды — замежнікі?».

План развіцця спорту ў Лукашэнкі надзвычай своеасаблівы: на нарадзе ён даручыў КДК і МУС праверыць спартыўныя клубы ў Беларусі…

Тое, як уладца паводзіў сябе на нарадзе 16 чэрвеня, у народзе характарызуюць ёмістым словам «дурдом».

Пры ўсіх спробах Лукашэнкі знайсці крайніх праўда ў тым, што на планеце Зямля няма ніводнага чалавека, які нанёс бы больш шкоды развіццю беларускага спорту, чым ён. З-за саўдзелу ўладцы ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны ўжо чацвёрты год, як беларускія спартсмены адхілены ад выступленняў у міжнародных спаборніцтвах па многіх відах спорту.

А ўнутры краіны многія спартсмены і трэнеры пазбаўленыя магчымасці працягваць кар’еру з-за нелаяльнасці да Лукашэнкі і асуджэння рэпрэсій. Як, напрыклад, легендарны трэнер па фрыстайле Мікалай Казека, выхаванцы якога прынеслі Беларусі некалькі медалёў на Алімпіядах.

У цэлым нарада 16 чэрвеня ў чарговы раз засведчыла: пазітыўных змен пры Лукашэнку беларускі спорт не чакае. Гэтай сферы давядзецца выбірацца з цяперашняй ямы доўгія гады.

Апошнія навіны