BE RU EN

Падчас абстрэлу ў Расіі загінула жонка трэнера дзіцячай каманды з Рэчыцы

  • 17.06.2026, 14:33

Дрон трапіў у двухпавярховы аўтобус.

Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры выбуху дрона недалёка ад аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці.

Жанчына суправаджала маленькіх футбалістаў у паездцы на адпачынак у Геленджык. Пра яе смерць паведаміла выданне Times.by.

Паводле звестак выдання, на адпачынак ехалі 11–12-гадовыя дзеці, якія з'яўляюцца выхаванцамі дзіцяча-юнацкіх спартовых школ Гомеля і Рэчыцы.

Такія аздараўленчыя паездкі праводзіліся штогод, і гэтым разам спартсмены накіроўваліся на адпачынак у Геленджык.

Усяго пасля здарэння былі гаспіталізаваныя сем чалавек. Адно дзіця, якое трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане.

Дрон трапіў у двухпавярховы аўтобус каманды ДЮСШ №2 Рэчыцы, якую везлі на адпачынак у Геленджык у Краснадарскім краі Расіі.

Апошнія навіны