BE RU EN

На трасах пад Магілёвам з'явіліся блокпасты

  • 17.06.2026, 16:24

Мясцовых жыхароў просяць не панікаваць

На трасах у Магілёўскай вобласці абсталяваныя блокпасты з бетонных перакрыццяў і мяшкоў з пяском. Адзін з іх зняла на відэарэгістратар карыстальніца Threads пад нікам lozzaniuk.

«Магілёўская вобласць, траса Р15, устанавілі блокпаст. Хтосьці можа нешта растлумачыць? Страшна», — піша яна.

Іншыя карыстальнікі паведамілі, што бачылі аналагічныя збудаванні на іншых трасах Магілёўскай вобласці.

Каментатары ў сваіх адказах пад пастом напісалі, што, найхутчэй, блокпасты ўсталяваныя ў межах вучэнняў, якія праводзяцца з 16 па 18 чэрвеня для праверкі гатоўнасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму.

«Не сейце паніку. Ідуць планавыя вучэнні, пра іх загадзя папярэджвалі», — напісаў адзін з іх.

У вучэннях, якія праходзяць па ўсёй вобласці, бяруць удзел падраздзяленні Мінабароны, міліцыі, МНС, Следчага камітэта, КДБ і іншых дзяржаўных органаў.

Апошнія навіны