BE RU EN

Паліўны крызіс ахапіў аэрапорты Расіі

  • 17.06.2026, 16:29

Рэйсы масава затрымліваюцца, пасажыры панікуюць.

Паліўны крызіс у Расійскай Федэрацыі абвастраецца. Аэрапорты ўвялі абмежаванні на запраўку самалётаў, сотні рэйсаў затрымліваюцца як на прыбыццё, так і на вылет, а пасажыры начуюць у абдымку з чамаданамі, піша «ТСН» са спасылкай на расійскія паблікі.

Самалётам не стае паліва, яны не далятаюць да Масквы і вымушаныя здзяйсняць аварыйныя пасадкі, расказвае авіапасажырка. Яна паказвае малюсенькую залу чакання, цалкам запоўненую расіянамі.

"Нас тэрмінова пасадзілі ў Яраслаўлі, мы знаходзімся тут 4,5 гадзіны. Нас выгналі з зоны чакання, таму што туды прыбыў замежны рэйс – расіянам там месца не знайшлося. Нам не даюць ваду, нам не даюць ежу. Уключылі вучальную пажарную трывогу і папрасілі ўсіх пакінуць памяшканне", – скардзіцца турыстка.

Пры гэтым у аэрапорце Сочы пасажыры чакаюць вылету у Новасібірск ужо некалькі сутак – з 15 чэрвеня. Рэйс пераносілі чатыры разы. Расіянам спачатку нібыта накіравалі ў гатэль, але там ім адмовілі ў размяшчэнні. За двое сутак турысты атрымалі некалькі ваўчараў на харчаванне – аднак завядзенні, якія іх прымаюць, адмовіліся іх карміць праз недахоп прадуктаў. Усяго на прыбыццё і вылет у Сочы затрымліваюцца больш за 100 рэйсаў, яшчэ некалькі скасаваныя.

Апошнія навіны