BE RU EN

Мінабароны Украіны: У найбліжэйшы час Крым ператворыцца ў востраў

  • 17.06.2026, 17:18

Гэта можа прывесці да вельмі нечаканых наступстваў для расіян.

Міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў прагназуе, што ў найбліжэйшы час часова акупаваны паўвостраў Крым апынецца ў ізаляцыі з-за удараў украінскіх беспілотнікаў. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю YouTube-каналу PRESSING.

«Адбываецца ізаляцыя Крыму з дапамогай дронаў. І ў найбліжэйшы час, відаць, Крым ператворыцца ў востраў. І гэта можа прывесці да вельмі нечаканых наступстваў для расіян. Больш нічога не магу сказаць», — заявіў міністр абароны.

Фёдараў расказаў, што ў першыя чатыры месяцы 2026 года Кіеў набыў дронаў Middle Strike, якімі Украіна рэгулярна наносіць удары па Прыазоўі, на 300% больш, чым за ўвесь 2025 год.

«Тое, што мы зрабілі тады, цяпер пачынае прыносіць вынік, — сказаў міністр. — Мы абвясцілі пра лагістычны лакдаўн. Гэта дадатковыя прамыя сродкі падраздзяленням, якія выкарыстоўваюць дроны Middle Strike. Мы, ажыццяўляючы закуп сотняў тысяч Middle Strike, паралельна выдзяляем сродкі падраздзяленням, якія ўмеюць хутка іх выкарыстоўваць і набываць.

То-бок для расіян пачынаецца пекла, з якім вельмі цяжка справіцца. І ў нас ёсць гэта акно магчымасцяў. Лагістыка пераразаецца, Крым ізалюецца. І гэта адбіваецца на ўсходзе. Існуе прамая карэляцыя паміж тым, наколькі моцна мы наносім удары па лагістыцы, і тым, колькі штурмавых дзеянняў адбываецца на першай лініі».

Апошнія навіны