BE RU EN

Краіны G7 будуць вырабляць далёкабойныя ракеты ва Украіне

  • 17.06.2026, 17:51

А таксама сістэмы супрацьпаветранай абароны.

ЗША і еўрапейскія краіны з «Групы сямі» маюць намер наладзіць ва Украіне ліцэнзійную вытворчасць не толькі сістэм супрацьпаветранай абароны, але і далёкабойных сродкаў паражэння. Пра гэта піша французская газета Le Parisien са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.

«Мы будзем вырабляць па ліцэнзіі не толькі сістэмы супрацьпаветранай абароны, але і сродкі паражэння вялікай далёкасці», — заявіла крыніца ў кулуарах саміту G7.

Напярэдадні ў сумеснай заяве кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-членаў G7 пагадзіліся «павялічыць пастаўкі дадатковых сродкаў супрацьпаветранай абароны, сістэм і перахопнікаў, а таксама сродкаў вялікай далёкасці».

Яны таксама заявілі пра «гатоўнасць прадаставіць Украіне ліцэнзіі, якія дазволяць ёй нарасціць уласную ваенную вытворчасць».

Паводле слоў канцлера ФРГ Фрыдрыха Мерца, амерыканскія кампаніі змогуць выдаваць ліцэнзіі еўрапейскім вытворцам на выраб зброі ва Украіне:

«Мы ўсе цяпер вырабляем занадта мала, і гэта можна кампенсаваць, выдаючы ліцэнзіі кампаніям, якія валодаюць гэтымі вытворчымі магутнасцямі, уключаючы еўрапейскія і ўкраінскія кампаніі».

Апошнія навіны